"У ГЭТЫМ І ЁСЦЬ ПРЫВАБНАСЦЬ ГІБРАЛТАРА"
Невядома, ці сутукне яшчэ калі-небудзь еўракубкавае лёсаванне мінскіх дынамаўцаў з прадстаўнікамі Гібралтара. Таму карэспандэнты клубнай прэс-службы пастараліся максімальна скарыстацца парай дзён знаходжання на поўдні Пірэнейскай паўвыспы, калі "бела-сінія" рыхтаваліся да паядынку ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы-2024/25.
У відэа, размешчаным на афіцыйным Youtube-канале васьміразовых чэмпіёнаў Беларусі, — вельмі шмат сакавітых кадраў, мясцовай экзотыкі, міні-інтэрв’ю з прэзідэнтам "Лінкальна", а таксама сам матч.
Прыемнага прагляду!