СУПРАЦЬ ЦСКА, "ПАРТЫЗАНА" І "АСТАНЫ"
Ужо заўтра каманда мінскага "Дынама", укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2010 год нараджэння, стартуе ў прадстаўнічым міжнародным турніры ў сталіцы Расіі.
Лёсаванне адправіла падначаленых Дзмітрыя Чалея ў групу "А" — у кампанію да сверстнікаў з маскоўскага ЦСКА, сербскага "Партызана" і казахстанскай "Астаны".
У квартэт "Б" трапілі маскоўскія "Спартак" і "Лакаматыў", сербская "Црвена Звезда" і турэцкі "Фаціх Карагумрук".
Вось як выглядае расклад паядынкаў з удзелам юных "бела-сініх".
Аўторак, 13 жніўня. ДЫНАМА-МІНСК U15 — Астана U15. Пачатак у 16.00
Серада, 14 жніўня. ДЫНАМА-МІНСК U15 — ЦСКА U15. Пачатак у 11.20
Пятніца, 16 жніўня. ДЫНАМА-МІНСК U15 — Партызан U15. Пачатак у 16.00
Па два калектыва з кожнай "пулькі" заробіць пуцёўкі ў паўфінал.
Усе матчы традыцыйных спаборніцтваў можна будзе ўбачыць у жывым эфіры. Заўзеем за нашых!