Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

САСТУПІЛІ "АНДЭРЛЕХТУ" З ЛІКАМ 0:1

22.08.2024

Ліга Еўропы-2024/25. Раўнд плэй-оф

Першы матч

ДЫНАМА-МІНСК (БЕЛАРУСЬ) — АНДЭРЛЕХТ (БРУСЭЛЬ, БЕЛЬГІЯ) — 0:1 (0:1)
МЕЗЯКЁВЕШД (ВЕНГРЫЯ). 22 жніўня. Стадыён "Гарадскі". Пачатак у 21.45. Без гледачоў.
СУДДЗІ: Р.Сагі, М.Ёнсан, А.Дале (усе — Нарвегія).
ДЫНАМА-МІНСК: Лапавухаў, Пігас, Бегуноў, Гаўрыловіч, Раі, Бані (Школік, 72), Сялява (к), Дземчанка, Бахар (Адэола, 72), Альфрэд (Мельнічэнка, 83), Падстрэлаў (Жэрдзеў, 67).
Запасныя: Каратай, Шымаковіч, Калінін, Апяцёнак, Міхайрын, Сядзько, Хвашчынскі.
АНДЭРЛЕХТ: Косеманс, Факет (Сардэла, 78), Занка Ёргенсан, Сіміч, Аўгусцінсан (к), Дрэер, Рыц, Леоні (Ашымеру, 66), Струйкенс, Луіс Васкес (Дольберг, 67), Нільсан Ангула (Версхарэн, 78).
Запасныя: Кікенборг, Ванхут, Н'Дзіай, Кана, Арнстад.
ГОЛ: 0:1 — Аўгусцінсан (9).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Бахар (42), Бегуноў (46), Жэрдзеў (70), Альфрэд (77).