"ПУРПУРНА-БЕЛЫХ" ПРЫМЕМ У МЕЗЯКЁВЕШДЗЕ
Да сканчэння лета мінскаму "Дынама" належыць згуляць паядынкі раўнда плэй-оф Лігі Еўропы-2024/25 з бельгийскім "Андэрлехтам".
Першы матч, гаспадарамі якога стануць "бела-сінія", адбудзецца ў чацвер, 22 жніўня, на стадыёне "Гарадскі" ў венгерскім Мезякёвешдзе — і пройдзе без гледачоў. Пачатак у 21.45 па беларускім часе.
Сустрэчу ў адказ роўна праз тыдзень, 29-га, прыме арэна "Констант Вандэн Сток" у Брусэлі. Стартавы свісток прагучыць у 20.00 па мясцовым часе (21.00 па нашым).
Нагадаем, што падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі ўжо гарантавалі сабе выхад у групавы этап кантынентальнага клубнага турніру. Застаецца даведацца, дзе менавіта працягнем выступаць — у Лізе Еўропы ці Лізе канферэнцый.