ПРЫБЫЛІ Ў БРУСЭЛЬ
Мінскія дынамаўцы паспяхова дабраліся да гарода, дзе 29 жніўня згуляюць паядынак у адказ раўнда плэй-оф Лігі Еўропы-2024/25.
З венгерскага Мезякёвешда наша каманда здзейсніла аўтобусную паездку ў аэрапорт Будапешта, адкуль у 18.50 па мясцовым часе (19.50 па беларускім) пачала авіяпадарожжа ў Брусэль з перасадкай у нямецкім Франкфурце.
У сталіцу Бельгіі "бела-сінія" прыляцелі бліжэй да 23.00, пасля чаго дачакаліся багажу і выканалі заключны этап маршруту — у атэль Marriott Bonvoy.
У планах на сераду — знаёмства з полем стадыёна "Канстант Вандэн Сток", на якім належыць змагацца з "Андэрлехтам".