ПРАВЯЛІ ПЕРАДГУЛЬНЯВУЮ ТРЭНІРОЎКУ
Мінскія дынамаўцы завяршылі палявую падрыхтоўку да старту ў раўндзе плэй-оф Лігі Еўропы-2024/25.
Перадгульнявая трэніроўка на добра знаёмым стадыёне "Гарадскі" ў венгерскім Мезякёвешдзе цягнулася каля гадзіны і традыцыйна атрымалася багатай эмоцыямі. Наша каманда знаходзіцца ў прыўзнятым настроі і гатова спрацаваць па максімуму ў намінальна дамашнім змаганні з бельгійскім "Андэрлехтам".
Нагадаем, што матч адбудзецца ў чацвер, 22 жніўня. Жывы эфір на тэлеканале "Беларусь 5" пачнецца ў 21.45.