ПЕРШАЯ ЛІГА: ЯК ЗГУЛЯЕМ У БАРАНАВІЧАХ?
Наступны паядынак моладзевы склад мінскага "Дынама" правядзе ў пятніцу, 16 жніўня. У межах 20-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў другім па значнасці дывізіёне належыць адправіцца ў Баранавічы, у госці да аднаймённай каманды. Супернікі пазмагаюцца на стадыёне "Лакаматыў" (вул. Леніна, 22). Пачатак у 18.00.
Нашы хлопцы выйдуць на поле ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у жоўтым).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Дзмітрыем Жахоўскім, памочнікі — Ігар Харытонаў (абодва — Наваполацк) і Вячаслаў Бучкін (Полацк). Чацвёрты суддзя — Дзяніс Кучук (Баранавічы). Інспектар матчу — Юрый Кунцэвіч (Гродна).
У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа Youtube-канал АБФФ.