ПЕРШАЯ ЛІГА: НОВАЯ КРОПКА НА МАПЕ — ДАЛБІЗНА
У панядзелак, 5 жніўня, моладзевы склад мінскага "Дынама" адкрые праграму выступленняў у другім коле чэмпіянату краіны-2024 ў Д2 — і ў межах 18-га тура ўпершыню ў гісторыі адправіцца ў Долбізна, пасёлак у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці.
Супрацьстаянне з таштэйшай "Нівай", адным з таблічных лідараў, прыме стадыён "Гарадскі" (вул. Новая, 30). Пачатак у 17.30.
Войска Дзмітрыя Лянцэвіча згуляе ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чорным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Мікітам Шыянам (Дзяржынск), асістэнтамі якога стануць Мікалай Казак (Зембін) і Яўген Клімовіч (Беразіно). Чацвёрты суддзя — Іван Паляшчук. Інспектар матчу — Генадзь Ляўчук (абодва — Брэст).
Жывы эфір можна паглядзець на Youtube-канале АБФФ.