ПЕРШАЯ ЛІГА: ЧАКАЕМ У ГОСЦІ КАМАНДУ З ВІЦЕБСКА
У суботу, 10 жніўня, на стадыёне "Гарадскі" па вул. Вышалескага, 4А адбудзецца адзін з самых цікавых паядынкаў 19-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў другім па значнасці дывізіёне. Нашы рэзервісты згуляюць з віцебскім "Макслайнам", які ідзе на серыі з пяці перамог запар. Стартавы свісток прагучыць у 18.30.
Уваход вольны. Давайце падтрымаем сваіх хлопцаў з трыбуны!
Гаспадары выйдуць на поле ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у жоўтым).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў з Гродна на чале з Аляксеем Шыпіцам, памочнікі — Сяргей Фірыновіч і Сяргей Гідрэвіч. Чацвёрты суддзя — Сяргей Набокін (Мінск). Інспектар матчу — Міхаіл Лаўскі (Гомель).
Назіраць за развіццём падзей анлайн дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.