ПЕРАДГУЛЬНЯВАЯ ТРЭНІРОЎКА НА "КАНСТАНТ ВАНДЭН СТОК"
"Бела-сінія" пазнаёміліся з полем, на якім у чацвер, 29 жніўня, пастараюцца адваяваць пуцёўку ў групавы раўнд Лігі Еўропы-2024/25 у "Андэрлехта".
У Брусэлі зараз цёпла і бязветрана — увечары слупок тэрмометра апусціўся да адзнакі +26 градусаў. Аўтобусная паездка з атэля Marriott Bonvoy да стадыёна "Канстант Вандэн Сток" умясцілася ў 20 хвілін, а сама перадгульнявая трэніроўка — у звычайную для такіх выпадкаў гадзіну.
Ці варта казаць, што хлопцы настроены па-баявому?! Шыкоўная арэна, дзіўны антураж дзякуючы трыбуннаму аншлагу, добры супернік — дадатковых слоў матывацыі тут дакладна не патрабуецца.