ПАВЕЛ СЯДЗЬКО — АЎТАР НАЙЛЕПШАГА ГОЛА ТОП-ДЫВІЗІЁНА Ў ЛІПЕНІ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" назвала самы прыгожы мяч, забіты ў другім летнім месяцы ў чэмпіянаце краіны-2024 ў найвышэйшай лізе.
Аўтарам гэтага гола аказаўся паўабаронца мінскага "Дынама" Павел СЯДЗЬКО, які вызначыўся ў дамашнім паядынку з брэсцкімі аднаклубнікамі (1:0).
Узяцце варот на 17-й хвіліне атрымалася не толькі пераможным, але і надзвычай эфектным — удар з правага вугла штрафной пляцоўкі ў дальнюю "дзявятку".