ПАПРАЦАВАЛІ НА "СІНТЭТЫЦЫ" СТАДЫЁНА "ЕЎРОПА ПОІНТ"
Сённяшняя працоўная праграма "бела-сініх", якія знаходзяцца ў Гібралтары, уключыла гадзінную трэніроўку — заключную напярэдадні паядынку ў адказ з "Лінкальнам".
Нашы хлопцы апрабавалі "сінтэтыку" мясцовага стадыёна "Еўропа Поінт". Гуляць на такім пакрыцці для падначаленых Вадзіма Скрыпчанкі нязвыкла, аднак агульны кансэнсус гучыць: якасць газона можна ахарактарызаваць як нармалёвую.
Мінскія дынамаўцы займаліся пры даволі нестандартных умовах надвор’я. Калі слупок тэрмометра размяшчаўся ў камфортнай адзнакі +24 градусы, то пастаянны вецер часам ўносіў элементы непрадказальнасці ў дзеянні з мячом.