НАШЫ ЮНАКІ — У ПАЎФІНАЛЕ ТУРНІРЫ Ў МАСКВЕ!
У сталіцы Расіі завершаны папярэдні этап традыцыйнага футбольнага UTLC CUP, у якім гэтым разам за прызавыя месцы змагаюцца каманды, укамплектаваныя юнакамі не старэйшымі за 2010 год нараджэння. Адзіны прадстаўнік Беларусі — "Дынама-Мінск" U15 — прабіўся ў плэй-оф!
Падначаленыя Дзмітрыя Чалея стартавалі з буйной перамогі, потым у напружанай барацьбе саступілі армейцам з Першапрэстольнай, а ў заключным і неверагодна важным з таблічнага гледжання паядынку адолелі равеснікаў з Балканскай паўвыспы. Выдатны вынік! Зычым хлопцам удачы ў заўтрашняй бітве, дзе на коне — пуцёўка ў вырашальную стадыю!
Група "А"
13.8. ДЫНАМА-МІНСК U15 — Астана U15 (Казахстан) — 5:0 (Арцём Каняхін, Арцём Стаховіч, Уладзіслаў Вярэнік, Глеб Барадачоў, Аляксандр Рыжко)
14.8. ДЫНАМА-МІНСК U15 — ЦСКА U15 (Масква, Расія) — 1:2 (наш гол: Арцём Стаховіч)
16.8. ДЫНАМА-МІНСК U15 — Партызан U15 (Белград, Сербія) — 1:0 (Арцём Стаховіч)
Вынік. 1. ЦСКА U15 — 7. 2. ДЫНАМА-МІНСК U15 — 6. 3. Астана U15 — 3. 4. Партызан U15 — 1.
Група "Б". Вынік. 1. Лакаматыў U15 (Масква, Расія) — 7. 2. Црвена Звезда U15 (Белград, Сербія) — 6. 3. Спартак U15 (Масква, Расія) — 4. 4. Фаціх Карагумрук U15 (Стамбул, Турцыя) — 0.
Паўфіналы адбудуцца ў суботу, 17 жніўня, на "Сапсан Арэне".
ЦСКА U15 — Црвена Звезда U15. Пачатак у 16.10.
ДЫНАМА-МІНСК U15 — Лакаматыў U15. Пачатак у 17.35.
Жывыя трансляцыі матчаў дасяжны ў Youtube.
Фота: vk.com/utlccup