Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ РЭЗЕРВІСТЫ РАЗЫГРАЛІ ТРЫЛЕР З "МАЛАДЗЕЧНАМ-2018"

25.08.2024

Чэмпіянат Беларусі-2024. Першая ліга

Матч 21-га тура

ДЫНАМА-МІНСК — МАЛАДЗЕЧНА-2018 — 3:3 (1:1)
МІНСК. 25 жніўня. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 15.30. 149 гледачоў.
СУДДЗІ: М.Кабак, А.Апет, Д.Флора (усе — Барысаў).
ДЫНАМА-МІНСК: Фралоў, Дубатоўка, Туравец, Кролік, Чарняўскі, Сакалоўскі (Моўчан, 59), Грабцэвіч (Васкабойнікаў, 88), Жачко, Дубовік, Будзько (к), Аляксандраў (Ісачэнка, 82).
Запасныя: Пятрашка, Каняхін, Іванюковіч, Ліцвін.
МАЛАДЗЕЧНА-2018: Сцяпанаў, Казлоў (к), Фядосаў, Кац, Лавал, Кутковіч, Абсамадаў, Цэслюкевіч (Уласаў, 61), Герман (Фаставец, 61), Куцы (Ганчарык, 61), Быліновіч.
Запасныя: Трацяк, Гулецкі, Зімін, Коваль, Моніч, Усеня, Нікіпаронак.
ГАЛЫ: 0:1 — Герман (18). 1:1 — Жачко (45). 2:1 — Сакалоўскі (51, пас — Дубовік). 3:1 — Дубовік (57, пас — Чарняўскі). 3:2 — Уласаў (62). 3:3 — Дубатоўка (67, у свае вароты).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Жачко (32).