НАШЫ БРАМНІКІ АДПРАВЯЦЦА Ў МОЛАДЗЕВУЮ ЗБОРНУЮ
Каманда нашай краіны, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2003 год нараджэння, правядзе трэнінг-кэмп на Кіпры, які ўключыць кантрольныя паядынкі з мясцовай зборнай (пятніца, 6 верасня) і равеснікамі са Славакіі (аўторак, 10-га).
У гэтых спарынгах могуць прыняць удзел галкіперы мінскага "Дынама" Арцём КАРАТАЙ і Іван ШЫМАКОВІЧ.
Адзначым, што на экватары другога восеньскага месяца падначаленых Сяргея Яромкі чакае заключны матч кваліфікацыі EURO’2025 (U21) — на выездзе супраць супернікаў з Фарэр.