"МЫ ВЕЛЬМІ ЦЭЛЬНА ВЫГЛЯДАЛІ Ў АБОДВУХ МАТЧАХ"
Вынікі паядынку ў адказ з "Андэрлехтам" пракаментаваў галоўны трэнер "бела-сініх".
Вадзім СКРЫПЧАНКА пахваліў падначаленых за выкананне ўстаноўкі на гульню, канстатаваў неабходнасць больш рупліва працаваць над рэалізацыяй, выказаў меркаванне, што каманда дадала ва ўпэўненасці, перш за ўсё ментальнай, і шмат аб чым яшчэ.
Нагадаем, што мінскія дынамаўцы зноў саступілі 0:1 суперніку з Брусэля, гэтым разам у гасцях, — і будуць удзельнічаць у групавой стадыі Лігі канферэнцый-2024/25.
Прыемнага прагляду!