МОЖАМ ЗГУЛЯЦЬ З "АНДЭРЛЕХТАМ"
У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылося лёсаванне раўнда плэй-оф Ліші Еўропы-2024/25 — турніру, у якім ужо праз некалькі дзён пачне выступаць мінскае "Дынама".
Калі "бела-сінія" пераадолеюць бар’ер у выглядзе "Лінкальна" з Гібралтара, то ў наступным этапе пазмагаюцца з брусэльскім "Андэрлехтам", бронзавым прызёрам чэмпіянату Бельгіі мінулага сезона.
Гульнявыя дні гэтай стадыі — 22 і 29 жніўня.