Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

МОЛАДЗЕВЫ СКЛАД АДОЛЕЛА "ХВАЛЮ" НА ВЫЕЗДЗЕ

1.08.2024

Чэмпіянат Беларусі-2024. Першая ліга

Матч 17-га тура

ХВАЛЯ (ПІНСК) — ДЫНАМА-МІНСК-2 — 1:2 (1:2)
ПІНСК. 1 жніўня. Стадыён "Хваля". Пачатак у 18.00. 795 гледачоў.
СУДДЗІ: Н.Кабак, А.Апет, Д.Флора (усе — Барысаў).
ХВАЛЯ: Калтыгін, Кухацкаволец (Страйчук, 82), Раджабаў, Бажко, Грачыха, Ткачык, Кібук (к), Петрусевіч, Чабатар (Кавалевіч, 28), Шуляк (Булычоў, 46), Мызгін (Козел, 65).
Запасныя: Бялоў, Сушчынскі, Цярлецкі.
ДЫНАМА-МІНСК-2: Фралоў, Дубатоўка, Туравец, Кролік, Чарняўскі, Жачко, Грабцэвіч, Будзько (к), Дубовік, Васкабойнікаў (Лісоўскі, 65; Адамовіч, 84), Ліцвін (Аляксандраў, 56; Каняхін, 84).
Запасныя: Ярашэвіч, Ісачэнка, Дрозд.
ГАЛЫ: 0:1 — Будзько (10, пас — Ліцвін). 0:2 — Грабцэвіч (13). 1:2 — Мызгін (19).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Шуляк (37).