"МІНСК" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 11 ЖНІЎНЯ Ў 16.30
У хуткім часе ў айчынным жаночым футболе адбудзецца два найважнейшых дэрбі, якія заўсёды праходзяць у напружанай барацьбе і суправаджаюцца морам эмоцый.
У нядзелю, 11 жніўня, "Дынама"-БДУФК адправіцца ў госці да "Мінска" ў межах 20-га тура чэмпіянату краіны-2024. Супрацьстаянне прыме поле з натуральным пакрыццём САКа "Алімпійскі" (вул. Сурганава, 2А). Пачатак у 16.30.
Заклікаем заўзятараў ужывую аказаць нашай камандзе максімальную падтрымку!
Падначаленыя Юрыя Малеева згуляюць у белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Ілля Ляшук (Узда), памочнікі — Андрэй Муха (Мінск) і Аляксандр Апет (Барысаў). Чацвёрты суддзя — Вячаслаў Наронскі (Мінск). Інспектар матчу — Валерый Карапанаў (Гродна). Дэлегат АБФФ — Святлана Грынкевіч (Мінск).
Паглядзець цікавы паядынак у жывым эфіры можна на Youtube-канале WF Belarus.
Нагадаем, што шасцю днямі пазней прынцыповыя суперніцы пазмагаюцца за нацыянальны Кубак.