МАТЧ У АДКАЗ З "АНДЭРЛЕХТАМ" — У ЭФІРЫ "БЕЛАРУСЬ 5"
У чацвер, 29 жніўня, "бела-сінія" яшчэ раз сустрэнуцца з самым тытулаваным бельгійскім клубам у межах раўнда плэй-оф Лігі Еўропы-2024/25. Супернікі высвятляць, хто больш заслугоўвае пуцёўкі ў групавы этап турніру, у Брусэлі, на стадыёне "Канстант Вандэн Сток".
Тыднем раней падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі саступілі ў намінальна дамашнім супрацьстаянні — 0:1, але такі вынік пакідае шансы на агульны поспех.
Найцікавейшую гульню ў жывым эфіры пакажуць тэлеканал "Беларусь 5", а таксама "Беларусь 5. Інтэрнет" і сайт sport5.by. Пачатак трансляцыі ў 21.00.
Заўзеем за нашых!