МАТЧ СА "СМАРГОННЮ" ПЕРАНЕСЕНЫ НА 16 ЛІСТАПАДА
У расклад паядынкаў мінскага "Дынама" ў найвышэйшай лізе ўнесена яшчэ адно змяненне. Выязная дуэль са "Смаргонню", запланаваная да правядзення 7 верасня, адбудзецца толькі 16 лістапада.
Тлумачэнне ў тым, што "бела-сінія" дэлегуюць у зборныя дзевяць футбалістаў асноўнага складу, у тым ліку ўсіх брамнікаў. Фёдар ЛАПАВУХАЎ адправіцца ў нацыянальную, Арцём КАРАТАЙ і Іван ШЫМАКОВІЧ — у моладзевую.
Такім чынам, гульнявая праграма нашай каманды ў першым восеньскім месяцы стартуе ў чацвер, 12 верасня, — у родных сценах супраць "Гомеля".