МАЛАДЫЯ ДЫНАМАЎЦЫ АДПРАВІЛІСЯ Ў АРЭНДУ
Трыа футбалістаў нашага клуба да сканчэння гэтага сезона змянілі месцы працоўнай прапіскі.
Абаронца Арцём БЕЛАВУС і нападнік Мацвей САМУЙЛІК адданы ў арэнду ў пінскую "Хвалю", хаўбек Віктар ЛІСОЎСКІ — у сталічны "Энергетык"-БДУ.
Раней хлопцы выступалі за моладзевы склад "Дынама-Мінск" у другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату Беларусі-2024. У актыве Лісоўскага — 9 матчаў (1 гол), у Самуйліка — 7 (1 асістэнцкі бал), у Белавуса — 1.