КВІТКОВЫЯ ПАКЕТЫ НА ЎСЕ ДАМАШНІЯ МАТЧЫ "ДЫНАМА" Ў ВЕРАСНІ
У першым восеньскім месяцы "бела-сініх" чакае вельмі насычаны чэмпіянатны каляндар, калі выходзіць на поле прыйдзецца па два разы на тыдзень.
Чатыры паядынкі падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі згуляюць на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" — у суперніках "Гомель" (12-га верасня, пачатак у 19.00), "Днепр" (16-га, 20.30), "Мінск" (24-га, 19.30) і "Іслач" (28-га, 18.00).
У такім цяжкім графіку нашай камандзе спатрэбіцца максімум падтрымкі з боку верных заўзятараў. Спадзяемся, запоўненыя трыбуны будуць падпітваць хлопцаў энергіяй — і дапамагаць здабываць станоўчыя вынікі!
У сувязі з чым запускаем адмысловую прапанову: набывайце квітковыя пакеты на ўсе чатыры матчы — і атрымлівайце зніжку ў 30%.
Спосабы пакупкі звычайныя: праз анлайн-сервіс Ticketpro, у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй краіне, а таксама ў клубным фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6; сектар D24, працуе штодня з 11.00 да 20.00, абед — 15.00-16.00).