КІРЫЛ КОЎШ АРЭНДАВАНЫ "НАФТАНАМ"
Абаронца мінскага "Дынама" Кірыл КОЎШ да сканчэння гэтага сезона будзе выступаць на правах арэнды за наваполацкі "Нафтан".
20-гадовы футбаліст пакуль не дэбютаваў за нашу галоўную каманду, а ў чэмпіянаце Беларусі-2024 ў першай лізе за "Дынама-Мінск"-2 правёў 13 матчаў.
Нагадаем, што раней у арэнду ў "Нафтан" адправіўся хаўбек Дзмітрый Ніжнік.