КАМАНДА "БЕЛА-СІНІХ" U15 — УДЗЕЛЬНІК UTLC CUP’2024
З 13 па 18 жніўня ў Маскве адбудзецца міжнародны футбольны турнір, у якім будуць выступаць юнакі на старэйшыя за 2010 год нараджэння.
За ўзнагароды традыцыйнага UTLC CUP пазмагаюцца восем каманд з пяці краін. Беларусь прадставіць мінскае "Дынама" U15 (трэнеры Дзмітрый Чалей, Павел Шмігера). Нашы хлопцы атрымаюць вельмі каштоўны досвед, бо ў спісе ўдзельнікаў таксама выхаванцы магутных Акадэмій мясцовых "Лакаматыва", "Спартака" і ЦСКА, сербскіх "Партызана" і "Црвены Звезды", казахстанскай "Астаны", турэцкага "Фаціха Карагумрука".
Паядынкі папярэдняга этапу прыме "Сапсан Арэна", а гульні за золата і бронзу пройдуць на шыкоўнай РЖД-"Арэне".
Лёсаванне групавой стадыі запланавана на 12 жніўня.