"ІНШАЕ КРЫХУ!"
Карэспандэнты прэс-службы "бела-сініх", якія знаходзяцца з камандай у Венгрыі, вырашылі адцягнуць увагу хлопцаў ад трэніровачнай руціны. І напярэдадні панядзелкавага лёсавання раўнда плэй-оф Лігі Еўропы-2024/25 запусцілі цікавую і эмацыйную гульню.
Удзельнікам прапанавалі прадэманстраваць умеласць па губах чытаць назвы футбольных клубаў, якія выступаюць у другім па значнасці кантынентальным кубку. У таварыскіх паядынках Мікіта ДЗЕМЧАНКА пазмагаўся з Ігарам ШКОЛІКАМ, Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ — з Уладзімірам ХВАШЧЫНСКІМ, Вадзім ПІГАС — з Дзмітрыем ПАДСТРЭЛАВЫМ.
Прыемнага прагляду!