ГЛЯДЗІМ ВЫЯЗНЫ МАТЧ З "ЛІНКАЛЬНАМ" У "ПАБЕ 82"!
Запрашаем заўзятараў "бела-сініх" вялікай і дружнай кампаніяй паглядзець заўтрашні матч любімай каманды, якой застаўся адзін крок да таго, каб трапіць у групавы этап еўракубкаў!
Дзверы перад усімі ахвочымі гасцінна адкрые "Паб 82", які працуе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (уваход з боку вул. Ульянаўская). Гарантаваны добры настрой, захапляльны live-каментар і розыгрыш прызоў, а для ўладальнікаў сезонных абанементаў прадугледжана зніжка на меню!
Паядынак у адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы-2024/25 супраць гібралтарскага "Лінкальна" пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак жывога эфіру — у 19.00.