Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ФЁДАР ЛАПАВУХАЎ — WINLINE-ГУЛЕЦ "БЕЛА-СІНІХ" У ЛІПЕНІ

7.08.2024

Завершана апытанка па вызначэнні найлепшага гульца ў складзе нашай каманды ў другім летнім месяцы.

Пераможцам намінаціі, які атрымае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline, аказаўся Фёдар ЛАПАВУХАЎ. 21-гадовы галкіпер покідаў свае валоданні ў недатыкальнасці ў чатырох з пяці ліпеньскіх паядынкаў.

У галасаванні ў афіцыйнай групе "бела-сініх" у сацыяльнай сетцы "ЎКантакце" паўдзельнічала 353 чалавекі. На карысць Лапавухава выказалася больш за палову — 177 (50,14%). Далей размясціліся Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА — 85 (24,08%), Мікіта ДЗЕМЧАНКА — 56 (15,86%), Аляксандр СЯЛЯВА — 18 (5,1%) і Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ — 17 (4,82%).