ФІНАЛ ЖАНОЧАГА КУБКА КРАІНЫ — 17 ЖНІЎНЯ
Пяты раз запар у вырашальнай фазе другога па значнасці нацыянальнага футбольнага турніру ў жанчын пазмагаюцца "Дынама"-БДУФК і "Мінск". Адзначым, што ва ўсіх папярэдніх выпадках ганаровы трафей аказваўся ў валоданні нашай каманды.
Фінальны паядынак Кубку-2024 адбудзецца ў суботу, 17 жніўня. Месца сустрэчы — Гродна, стадыён ГАКЦОР. Стартавы свісток прагучыць у 17.30.