ДЗЯКУЙ І ДА СУСТРЭЧЫ, МЕЗЯКЁВЕШД!
Дэлегацыя "бела-сініх" знялася з якара і пасля абеду ўзяла курс на Брусэль — падрабязнасці маршруту паведамім ужо па прылёце.
Такім чынам, ззаду засталося амаль два месяцы знаходжання ў венгерскім Мезякёвешдзе, дзе падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі вялі насычаны падрыхтоўчы працэс і прымалі супернікаў па еўракубкавых турнірах — армянскі "Пюнік", балгарскі "Лудагорац", гібралтарскі "Лінкальн" і бельгійскі "Андэрлехт".
Незадоўга да ад’езду генеральны дырэктар мінскага "Дынама" Андрэй Толмач сустрэўся з кіраўніцтвам ФК "Мезякёвешд-Жоры" і персаналам трэніровачнай базы, каб падзякаваць за гасцінны прыём, выдатныя ўмовы для працы, хуткае рашэнне любых пытаннях, а таксама ўручыць імянныя клубныя майкі.