"ДЫНАМА-МІНСК" — "ЛІНКАЛЬН": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У чацвер, 8 жніўня, наша каманда стартуе ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы-2024/25, дзе супернічаць належыць з "Лінкальнам" з Гібралтара. Намінальна дамашняе супрацьстаянне зноў адбудзецца ў венгерскім Мезякёвешдзе, на стадыёне "Гарадскі", — без гледачоў. Пачатак у 20.45 (21.45 па беларускім).
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ўвечары на месцы правядзення паядынку будзе воблачна, ападкаў не чакаецца. Слупок тэрмометра размясціцца ў адзнакі +24+26 градусаў.
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Сербіі на чале з Ненадам Мінакавічам, памочнікамі якога стануць Нікола Боравіч і Бошка Божавіч. Чацвёрты суддзя — Мілан Міціч. Рэферы VAR — Новак Сімавіч. Асістэнт рэферы VAR — Паўле Томіч.
Інспектар матчу — Андрэас Шлухцер (Швейцарыя).
Дэлегат УЕФА — Фларыян Пруня (Румынія).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
Інфармацыя па гэтым пытанні павінна з’явіцца ў хуткім часе.