ДАНІІЛ КУЛІКОЎ — ФУТБАЛІСТ МІНСКАГА "ДЫНАМА"
Кантракт з "бела-сінімі" падпісаў расійскі апорны паўабаронца Данііл КУЛІКОЎ.
Наш навічок нарадзіўся 24 чэрвеня 1998-м у падмаскоўным Рэўтаве. Футболам пачаў займацца ў 7 гадоў у школе ФК "Прыяліт" (першы трэнер Максім Васільевіч Зюзін), праз тры гады перабраўся ў Акадэмію "Лакаматыва" (першы трэнер Аляксандр Аляксандравіч Харытонаў).
За асноўны склад "чыгуначнікаў" дэбютаваў 31 кастрычніка 2018-га — выйшаў на замену на 63-й хвіліне дамашняга супрацьстаяння 1/8 фіналу нацыянальнага Кубка-2018/19. Лік паядынкам у расійскай прэм’ер-лізе адкрыл 18 кастрычніка 2019-м — дапамог роднаму клубу святкаваць выязную перамогу 2:0 над грозненскім "Ахматам".
Ва ўсіх турнірах правёў за "чырвона-зялёных" 89 афіцыйных сустрэч, у тым ліку сем — на кантынентальнай арэне (5 — у Лізе чэмпіёнаў, 2 — у Лізе Еўропы). Сребраны (2019/20) і бронзавы (2020/21) прызёр чэмпіянату, уладальнік Кубка (2020/21) і Суперкубка (2019) краіны.
Чатыры разы выходзіў на поле ў форме моладзевай зборнай Расіі.
У лютым-2024 аформіў працоўныя адносіны з масковскай "Радзімай", за якую да сканчэння сезона адгуляў 15 матчаў (1 гол).
Данііл, вітаем у шэрагах мінскага "Дынама" і зычым, каб восень атрымалася максімальна яскравай у індывідуальным і камандным плане!