"БЫЛІ ДОБРЫЯ ПЕРАДУМОВЫ ЗАБІЦЬ"
У чацвер, 22 жніўня, адбыўся першы паядынак раўнда плэй-оф Лігі Еўропы-2024/25 паміж мінскімі дынамаўцамі і бельгійскім "Андэрлехтам". Нашы хлопцы не саступілі па колькасці небяспечных момантаў, вось толькі зусім няўдала спрацавалі ў рэалізацыі — 0:1.
На афіцыйным Youtube-канале "бела-сініх" з’явіліся пасляматчавыя каментары абаронцы Вадзіма ПІГАСА і хаўбека Дзмітрыя ПАДСТРЭЛАВА.
Прыемнага прагляду!