БЕЛЫЯ СУПРАЦЬ ФІЯЛЕТАВЫХ
На стадыёне "Канстант Вандэн Сток" у Брусэлі завершана арганізацыйная нарада напярэдадні паядынку ў адказ раўнда плэй-оф Лігі Еўропы-2024/25 паміж мясцовым "Андэрлехтам" і мінскім "Дынама".
Прадстаўнікі каманд прынеслі для зацвярджэння камплекты формы, якія выбраны для вечаровай гульні.
Змяненняў у параўненні з першым матчам не адбылося. Бельгійскі бок апранецца ў фіялетавыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у чорным). У нас — белы верх і ніз (галкіпер — увесь у жоўтым).
Адзначым, што на трыбунах чакаецца аншлаг.
Жывая трансляцыя супрацьстаяння дасяжна на тэлеканале "Беларусь 5", а таксама на "Беларусь 5. Інтэрнет" і сайце sport5.by. Пачатак у 21.00.