БЕЛЫЯ СУПРАЦЬ ЧЫРВОНА-ЧОРНЫХ
На стадыёне "Еўропа Поінт" у Гібралтары адбылася арганізацыйная нарада напярэдадні паядынку ў адказ паміж мясцовым "Лінкальнам" і мінскім "Дынама".
Па словах прадстаўнікоў гаспадароў, сёння ўвечары на трыбунах чакаецца каля 650 гледачоў, што складае две трэці ад агульнай умяшчальнасці.
Таксама былі зацверджаны камплекты формы, у якой супернікі пазмагаюцца за пуцёўку ў раўнд плей-оф Лігі Еўропы-2024/25.
Нашы хлопцы традыцыйна прымераць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у жоўтым). У "Лінкальна" — зноў чырвона-чорны верх і чорны ніз (галкіпер — увесь у блакітным).
Далучайцеся да жывога эфіру на тэлеканале "Беларусь 5" у 19.00!