АРЦЁМ БЫКАЎ ПАКІНУЎ "ДЫНАМА-МІНСК"
Паўабаронца Арцём БЫКАЎ перайшоў з нашай каманды ў стан грэчаскай "Ламіі".
Гэта значная фігура ў гісторыі "бела-сініх" папярэдняга дзесяцігоддзя. Менавіта тут таленавіты футбаліст дэбютаваў на навыйшэйшым узроўні 29 чэрвеня 2011-га — у выязным паядынку 1/16 фінала Кубка краіны са "Слуцкам".
Менавіта тут правёў большую частку кар’еры — сумарна дзевяць сезонаў. У актыве значацца 275 матчаў ва ўсіх турнірах, 32 галы, доўгачаканае чэмпіёнства-2023.
Зычым папутнага ветру, якаснай гульні, добрых выніках! І заўсёды чакаем дома!