"АНДЭРЛЕХТ" ПЕРАМОГ ПЕРАД МАТЧАМ З "БЕЛА-СІНІМІ"
У гэты ўік-энд ў элітным дывізіёне чэмпіянату Бельгіі-2024/25 праходзяць паядынкі 4-га тура. І наступны еўракубкавы супернік мінскага "Дынама" не без цяжкасцяў узяў верх на выездзе.
17.8. МЕХЕЛЕН — АНДЭРЛЕХТ (БРУСЭЛЬ) — 1:3
АНДЭРЛЕХТ: Касеманс, Сардэла, Сіміч, Занка Ёргансан, Аўгусцінсан (Факет, 65), Рыц, Ляоні, Дрэер, Амузу (Нільсан Ангула, 57), Версхарэн (к) (Струйкенс, 85), Дольберг (Луіс Васкес, 65).
ГАЛЫ: 1:0 — (23). 1:1 — Аўгусцінсан (42). 1:2 — Амузу (50+). 1:3 — Леоні (90).
ПАПЯРЭДЖАННІ Ў ГАСЦЕЙ: Амузу (36), Сіміч (78).
"Пурпурна-белыя" прапусцілі на экватары першага тайма, аднак ўжо да перапынку здолелі выйсці наперад — адзначыліся шведскі абаронца Аўгусцінсан і форвард Амузу. Канчаткова пытанні па выніку супрацьстаяння безуслоўны фаварыт пары зняў толькі на заключным адрэзку.
Фота: rsca.be