50-Я ГУЛЬНЯ ФЁДАРА ЛАПАВУХАВА ЗА "ДЫНАМА-МІНСК"
Чацвярговы паядынак з бельгійскім "Андэрлехтам" (0:1) аказаўся для Фёдара ЛАПАВУХАВА ва ўсіх сэнсах не шэраговым — прынамсі, 50-м афіцыйным у форме "бела-сініх".
Таленавіты брамнік дэбютаваў за галоўную каманду мінскага "Дынама" 2 красавіка 2023-га — у выязной гульні айчыннага топ-дывізіёна са "Славіяй". А з сярэдзіны лета мінулага года і дагэтуль упэўнена захоўвае за сабой статус жалезнага "нумара адзін".
Адзначым, што з паўсотні матчаў Лапавухаў 26 адпрацаваў "на нуль". Вось як выглядае разбіўка па турнірах: чэмпіянат — 35/18, Кубак — 5/3, Суперкубак — 1/1, Ліга чэмпіёнаў — 4/3, Ліга Еўропы — 3/1, Ліга канферэнцый — 2/0.