10 ГАДОЎ, ЯК З НАМІ НЯМА ВАЛЯНЦІНА БЯЛЬКЕВІЧА…
1 жніўня 2014 года Беларусь страціла аднаго з найлепшых футбалістаў у сваёй гісторыі — раптоўна памёр выбітны плэймейкер Валянцін БЯЛЬКЕВІЧ.
Будучы віртуоз гульні вырас на знакамітым "асфальце" на мінскім стадыёне "Дынама", цягам пяці з паловай сезонаў радаваў эфектнымі і выніковымі дзеяннямі заўзятараў "бела-сініх", якім дапамог заваяваць пяць чэмпіёнскіх тытулаў, а потым перайшоў у склад кіеўскіх аднаклубнікаў, дзе стаў сапраўднай легендай.
Валянцін Мікалаевіч быў не толькі ўладальнікам вельмі высокага выканаўчага майстэрства, які можа прабіць, аддаць перадачу любой ступені складанасці, але і скромным прыстойным чалавекам — джэнтльменам за полі і за яго межамі.
Вечная памяць…