Наступны матч Дынама-Брэст 7 снежня (14:30) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЗВЫШВАЛЯВАЯ ПЕРАМОГА Ў ПАЯДЫНКУ ЗА 3-Е МЕСЦА

7.09.2024

Жаночая Ліга чэмпіёнаў-2024/25

1-ы раўнд. Група 9. За 3-е месца

ДЫНАМА-БДУФК (БЕЛАРУСЬ) — СПАРТАК (МІЯВА, СЛАВАКІЯ) — 3:2 (0:2)
АСІЕК (ХАРВАТЫЯ). 7 верасня. Стадыён "Градскі Врт". Пачатак у 12.00. 40 гледачоў.
СУДДЗІ: Н.Андэрсан, С.Расмусан (абедзве — Данія), Д.Дэмастэнус (Кіпр).
ДЫНАМА-МІНСК: Кавальчук, Слясарчык, Манюкова, Каліноўская, Капыша (Магер, 32; Капусціна, 85), Ціхамірава (Сітнікава, 46), Сас, Піліпенка (к), Харашчак (Арцішэўская, 46), Сіняўская, Кавалёва. 
Запасныя: Залётава, Чарлёнак, Гаршкова.
СПАРТАК: Апалкава, Пірцянава, Хонкава, Нарожна, Матушыцава, Кухарчыкава, Невядзялава (к), Крамлікава, Яцэнкава (Маркусава, 54), Богарава (Сухонава, 72), Урэдзікава.
Запасныя: Гайдошава, Чармакава, Дурцава, Ардзавенска, Гуцавічова, Ванава, Леткава, Войсава.
ГАЛЫ: 0:1 — Крамлікава (36). 0:2 — Богарава (47+). 1:2 — Кавалёва (73, пас — Манюкова). 2:2 — Сіняўская (79, пас — Слясарчык). 3:2 — Піліпенка (94+).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Сіняўская (6), Урэдзікава (75).