З ДНЁМ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА!
17 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень народнага адзінства.
Гэта свята сімвалізуе імкненне беларусаў бачыць сваю Радзіму незалежнай, моцнай, самастойнай. Гонар за гісторыю, агульная праца на карысць сучаснасці, вера ў светлую будучыню — менавіта гэта аб’ядноўвае нас і робіць адзіным народам.
Толькі аб’яднанне намаганняў дазволіць Беларусі заставацца мірнай, спакойнай, дынамічна развівацца і квітнець.
ФК "Дынама-Мінск" віншуе сваіх заўзятараў са святам, зычыць здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту!