Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ВЫРВАЛІ ПЕРАМОГУ НАД "ЭНЕРГЕТЫКАМІ"

29.09.2024

Чэмпіянат Беларусі-2024. Першая ліга

Матч 26-га тура

ЭНЕРГЕТЫК-БДУ (МІНСК) — ДЫНАМА-МІНСК-2 — 1:2 (0:0)
МІНСК. 29 верасня. Стадыён РЦАР БДУ. Пачатак у 15.30. 100 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Лянкоўскі (Мінск), С.Несцер, В.Дораш (абодва — Гродна).
ЭНЕРГЕТЫК-БДУ: Казлоўскі, Саковіч, Федаровіч (Ганчук, 87), Казакоў (Лукашэнка, 46), Чуль, Пашкевіч, Война (к), Бабчонак, Лісоўскі, Д.Сорын, В.Сорын.
Запасныя: Вератынскі, Селядцоў, Тамковіч, Старавойтаў, Жлобіч, Тагаеў, Ройка, Лясько.
ДЫНАМА-МІНСК-2: Шымаковіч, Дубатоўка, Апяцёнак, Туравец, Чарняўскі (Дубовік, 69), Жачко, Кролік, Міхайрын (Васкабойнікаў, 64), Аляксандраў, Сакалоўскі, Будзько (к).
Запасныя: Пятрашка, Бейня, Каняхін, Ісачэнка, Адамовіч, Луцковіч.
ГАЛЫ: 1:0 — Саковіч (50). 1:1 — Міхайрын (52). 1:2 — Будзько (91+, з пенальці за фол супраць Дубовіка).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Казакоў (5), Д.Сорын (37), Федаровіч (74).