ВЫБЯРЭМ WINLINE-ГУЛЬЦА "БЕЛА-СІНІХ" У ЖНІЎНІ!
У заключным летнім месяцы мінскія дынамаўцы выступалі толькі ў кваліфікацыі Лігі Еўропы-2024/25: узялі верх над гібралтарскім "Лінкальнам" (2:0), якому потым саступілі 1:2, а таксама пазмагаліся з бельгійскім "Андэрлехтам" — 0:1, 0:1.
Прапануем заўзятарам па выніках гэтых паядынкаў вызначыць найлепшага футбаліста "бела-сініх" у жніўні! Пераможца намінацыі традыцыйна атрымае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline.
Прэтэндэнтаў пяцёра: брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ, абаронцы Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ і РАІ, хаўбек Мікіта ДЗЕМЧАНКА, нападнік Стэфан АЛЬФРЭД.
Апытанка праводзіцца цягам тыдня ў афіцыйнай групе васьміразовых чэмпіёнаў Беларусі ў сацыяльнай сетцы "ЎКантакце".