ВЫБІРАЕМ WINLINE-ГУЛЬЦА "БЕЛА-СІНІХ" У ВЕРАСНІ!
Чарговы гульнявы месяц айчыннага футбольнага сезона-2024 амаль завершаны — значыць, настаў час для традыцыйнай апытанкі сярод заўзятараў "бела-сініх".
Належыць вызначыць MVP у складзе нашай каманды на гэтым адрэзку дыстанцыі. Пераможцу намінацыі ўручаць адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.
У верасні адбылося пяць паядынкаў у межах элітнага дывізіёна: з "Гомелем" (2:0), "Дняпром" (2:0), "Віцебскам" (0:1), "Мінскам" (2:0) і "Іслаччу" (2:0).
Выбіраць прапануецца з пяці кандыдатаў: брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ, абаронцы Вадзім ПІГАС і РАІ, хаўбек Дзмітрый ПАДСТРЭЛАЎ, нападнік ПЕДРА ІГАР.
Плебісцыт арганізаваны ў афіцыйнай групе васьміразовых чэмпіёнаў Беларусі ў сацыяльнай сетцы "ЎКантакце".