ВІКТОРЫЯ Ў ЛЮКСЕМБУРГУ
Галоўная каманда нашай краіны працягнула выступленні ў групе 3 дывізіёна С кваліфікацыйнага этапа Лігі нацый-2024/25. І на выездзе адолела апанентаў з Люксембурга — 1:0.
У паядынку прынялі ўдзел тры футбалісты мінскага "Дынама". Галкіпер Фёдар ЛАПАВУХАЎ зноў спрацаваў "насуха", прычым прадэманстраваў традыцыйныя надзейнасць і эфектыўнасць. Нападніка Івана БАХАРА замянілі на 42-й хвіліне (вымушана з-за пашкоджання), апорніка Аляксандра СЯЛЯВУ — у перапынку.
У другім матчы квартэта балгары ў родных сценах аказаліся мацнейшымі за паўночнаірландцаў — 1:0.
|
Г |
В |
Н |
П |
М |
А |
БЕЛАРУСЬ |
2 |
1 |
1 |
0 |
1-0 |
4 |
Балгарыя |
2 |
1 |
1 |
0 |
1-0 |
4 |
Паўночная Ірландыя |
2 |
1 |
0 |
1 |
2-1 |
3 |
Люксембург |
2 |
0 |
0 |
2 |
0-3 |
0 |
12.10. БЕЛАРУСЬ — Паўночная Ірландыя. 15.10. БЕЛАРУСЬ — Люксембург.
Фота: прэс-служба АБФФ