ВІДЭААТМАСФЕРА МАТЧУ "ДЫНАМА-МІНСК" — "ІСЛАЧ"
Заключны на вераснёўскім адрэзку дыстанцыі найвышэйшай лігі-2024 паядынак аказаўся для падначаленых Вадзіма Скрыпчанкі паспяховым — атрымалася ў родных сценах узяць верх над "Іслаччу" (2:0).
За гульнёй на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" назірала больш за тры з паловай тысячы заўзятараў, якія сваёй гарачай падтрымкай дапамаглі нашай камандзе дабіцца патрэбнага выніку.
Эмоцыі, градус, антураж матчу з’явіліся традыцыйнымі складнікамі атмасфернага відэа, размешчанага на афіцыйным Youtube-канале "бела-сініх".
Прыемнага прагляду!