"ВІЦЕБСК" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У пятніцу, 20 верасня, наша каманда адкрые праграму выязных паядынкаў на восеньскім адрэзку дыстанцыі чэмпіянату краіны-2024 ў найвышэйшай лізе — змагацца за ачкі належыць з "Віцебскам". Супернікі згуляюць у паўночным абласным цэнтры, на асноўным полі ЦСК (пр-т Люднікава, 12). Пачатак у 20.00.
КВІТКІ
Уваход на трыбуны — вольны.
Для заўзятараў мінскага "Дынама" выдзелены сектар 1.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ўвечары ў культурнай сталіцы рэспублікі будзе малавоблачна, без ападкаў. Слупок тэрмометра размесціцца ля адзнакі +16+18 градусаў.
ФОРМА
Падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі прымераць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у жоўтым).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Дзмітрый Маркаў, памочнікі — Яўген Раманаў (абодва — Магілёў) і Аляксей Кавалёў (Асіповічы). Чацвёрты — Станіслаў Ананьеў (Віцебск).
Інспектар матчу — Аляксандр Брайчэўскі (Орша).
Дэлегат АБФФ — Ігар Бялоў (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры можна на тэлеканале "Беларусь 5".