"ВЕЛЬМІ ЎВАЖЛІВА ПАДЫЙШЛІ ДА ВЫВУЧЭННЯ СУПЕРНІКА"
У аўторак, 24 верасня, наша каманда аддала яшчэ адзін календарны чэмпіянатны доўг — і ў перанесенай сустрэчы 17-га тура ў родных сценах адолела "Мінск" з лікам 2:0.
На пасляматчавай прэс-канферэнцыі настаўнік "бела-сініх" Вадзім СКРЫПЧАНКА назваў перамогу ў цэлым заслужанай, патлумачыў замену Раймонда Адэолы ў перапынку і адказаў на іншыя пытанні журналістаў.
Прыемнага прагляду!