Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

УЗЯЛІ ВЕРХ НАД РАВЕСНІКАМІ З "ПЮНІКА"

18.09.2024

Юнацкая ліга УЕФА-2024/25. "Шлях пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў". 1-ы раўнд. Першы матч

ДЫНАМА-МІНСК U19 (БЕЛАРУСЬ) — ПЮНІК U19 (ЕРЭВАН, АРМЕНІЯ) — 4:2 (2:0)
ЕРЭВАН. 18 верасня. Junior Sport Stadion. Пачатак у 19.00. Без гледачоў.
СУДДЗІ: Ф.Лата, Э.Г'ёка, Т.Каса (усе — Албанія).
ДЫНАМА-МІНСК U19: Пятрашка, Каняхін, Апяцёнак, Дубатоўка, Чарняўскі (Серада, 75), Жачко, Кролік, Сакалоўскі, Дубовік, Васкабойнікаў (Ліцвін, 79), Луцковіч (Адамовіч, 59).
Запасныя: Радкевіч, Бейня, Леанцюк, Іванюковіч.
ПЮНІК U19: Гурджынян (к), Авакімян (Асатран, 59), А.Акабян, Аруцюнян, Хачатран (Манукян, 86), Алексанян, Карапяцян (Галсцян, 73), Аранян, С.Акабян (Грыгаран, 73), Бараян (Амбардзумян, 59), Геваргян.
Запасныя: Петрасян, Пагасян, Ашыкян, Маўсісян.
ГАЛЫ: 1:0 — Луцковіч (20, пас — Чарняўскі). 2:0 — Жачко (45, пас — Васкабойнікаў). 3:0 — Сакалоўскі (54). 3:1 — Геваргян (65). 4:1 — Васкабойнікаў (72). 4:2 — Галсцян (93+).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Бараян (23), Аруцюнян (26), Чарняўскі (40), Кролік (94+).