УЛАДЗІМІР ХВАШЧЫНСКІ — НА СЯМЕЙНЫМ ФЕСТЫВАЛІ
На запасным полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" адбыўся рэспубліканскі фінал сямейнага фестываля "Тата, мама, я — футбольная сям’я".
У цырымоніі ўзнагароджання прыняў удзел нападнік "бела-сініх" і шматдзетны бацька Уладзімір ХВАШЧЫНСКІ.
Адзначым, што гэты праект быў створаны ў 2016 годзе аддзелам масавага футбола АБФФ і скіраваны на папулярызацыю гульні нумар адзін як агульнага захаплення для ўсіх членаў сям’і.
Фота: t.me/grassroots_by